Верш Артура Вольскага «Нарадзiўся Божы Сын» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з гораду Мінск Маша Бараноўская, 6 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Артур Вольскі «Нарадзiўся Божы Сын» Промень зоркі з неба ліўся ў цішыню начных далін. Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын! Ён узяў сабе на плечы незвычайны, дзіўны лёс. У абліччы чалавечым Божы Сын – Ісус Хрыстос. Ён грахі людзей адкінуў у той самы цяжкі час, калі гінуў, калі гінуў на Галгофе дзеля нас. А
Hide player controls
Hide resume playing