Naka — Адыйшоўшым (музыка гурту, словы Валеры Маракоў) На вашых магілах мы справім вяселле І душы зальём старадаўнім віном. Успомнім, Як дні нашы ў нетры ляцелі, Каб больш не вярнуцца ніколі ізноў. Мы ў майскія ночы паплачам над вамі, Раскажам вам вашы Пачуцці І сны, Як сэрца квітнее зарой і агнямі, Як граюць жаданні на струнах вясны. А ў доўгія ночы зімовых ігрышчаў, Пад дальнія скрыпкі начных палазоў Раскажам, Як вецер бязлітасна свішча, Цярушачы ў полі змярцвелы свой боль… Там хвойка ўпала з надломаным крыкам. Там свежай крывёй пралілася зара. На захад узняў хтось марозныя пікі І кліча ў бойку ўзбураны край. Мы вучымся жыць. Мы ствараем законы. Мы марым аб дальняй нязнанай красе. У бойку ідзём, Паміраем з праклёнам, І смерць нам вянкі на магілы нясе. А можа быць, такжа Праз слоту нядолі Мы пойдзем, Памром І ня вернемся зноў. Хтось будзе на нашых магілах вясной Спяваць з захапленнем пра шчасце І волю! (1930)
Hide player controls
Hide resume playing