Знаёмства з вершам беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча ў сувязі з 130-годдзем з яго дня нараджэння і ў рамках літаратурнай відэаакцыі “Гучы, роднае слова!“ па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. *** Зімой *** Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег. Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць, У небе зоркі ад марозу Пахаладзеўшыя дрыжаць. Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў I рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў. Ўзрывайце ж іх санямі, коні! Звіні, вясёлых бомаў медзь! Вакол лятуць бары і гоні, Ў грудзях пачала кроў кіпець.
Hide player controls
Hide resume playing