Myvideo

Guest

Login

Ч.ыЖ. - ГОРАД У АГНІ

Uploaded By: Myvideo
54 views
0
0 votes
0

Станцыя мятро “Малінаўка”. Крокі пакідаеш пры́ступкам. Выходзіш. 501 метр на поўдзень. А далей – роўнядзь палей паабапал дарогі, непазнаныя далі, татэмы, паганскія богі – усё, што за межамі МКАДа лічыцца ўмерша далёкім, непатрэбна ўбогім... Авада-Кедаўра!.. Там памерла святло ліхтароў. Толькі фары мільгочуць ды палуночаць рэдкія вокны дамоў. Ноч. Зор няма. Густа-шэры кісель разліўся па небе. Цемра – яма. У ёй тонеш, як труны тонуць у глебе. Але гэтае там. Не тут. А тут азірнуўся – аслеп! Фары, фары, агмені дамоў, табло аптэк, адбіткі ў вокнах, неон агаломшаных крам, будаўнічы кран – палаючы слуп, а пад ім парад ліхтароў ідзе, вітрынаў святло, святлафор, уваход у мятро – агні ўсяго глынаюць кастром, зжыгаюць дазвання цябе. Ноч. Шэра-жоўтым попелам неба тлее ад вогненных выкідаў ТЭЦа. Без магільных трун памірае цемра. Твой горад палае агнямі сэрцаў.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later