Паляшучка з вёскі Капані распавядае Еўрарадыё, што 11 сакавіка чула, як гулі самалёты, бачыла інверсійны след, а таксама чула выбухі, ад якіх трэсліся шыбы. Па звестках Узброеных сіл Украіны, у тым раёне расійскія самалёты зладзілі правакацыю: узляцелі з тэрыторыі Беларусі, развярнуліся над Украінай і ўдарылі па беларускіх вёсках. У якасці доказа публікуецца відэа, хаця па ім складана нешта зразумець. Мінабароны Беларусі факт авіяўдару па палескіх вёсках адмаўляе.
Hide player controls
Hide resume playing