“Бабба“ — электронны дзявочы дуэт з Расіі, створаны Вольгай Чубаровай і Алай Чатаевай. Дзяўчаты ствараюць кароткія раманы-песні, у якіх расказваюць пра цудоўныя і жахлівыя бакі свайго жыцця. Філосаф і вядучы праграмы “Ідэя Х“ Максім Гаруноў неяк сказаў, што гэта яго любімы гурт. Таму, натуральна, мы не маглі не скарыстацца момантам, і калі Вольга Чубарова прыехала патусіць у Мінск, запрасілі яе ў праграму “Такога вы не чулі“, каб паказаць вам, чым дыхае новая расійская музыка.
Hide player controls
Hide resume playing