2 кастрычніка ў 14:05 музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе спявачку TAKAYA з песняй “Вбила милого”. За псеўданімам хаваецца беларуска Валерыя Садоўская, якая пяць гадоў як жыве ў Кіеве, была фіналісткай украінскага “Голасу краіны” і двойчы фіналісткай беларускага адбору на “Еўрабачанне”. Валерыя кажа, што трэк “Вбила милого” пачынае новы этап у яе творчасці. Дарэчы, пасля выхаду ён апынуўся на дугім месцы ўкраінскага iTunes, а кліп на песню за тыдзень паглядзела больш за 80 тысяч чалавек.
Hide player controls
Hide resume playing