Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў. Belarusian Folk Musical Instruments – Dudka (Pipe) ДУДКА Флейтавы аэрафон з некалькімі ігравымі адтулінамі. Дудка распаўсюджана ў Еўропе з часоў каменнага веку. На тэрыторыі Беларусі дудкі вядомы з першай паловы II тысячагоддзя да н.э. Дудкі вырабляюць з хвоі, клёну, крушыны, арэшніку і шмат інш. Пастухі звычайна „выкручвалі” стрыжань са зрэзанага кавалка дрэва, „выгладзіўшы” яго нажом, устаўлялі ў „галоўку” корак, прапальвалі адтуліны. Рабілі гэта распаленым дротам, які называўся суга́к або жыга́ла. Ду́дачнік – музыка, які грае на дудцы. Таксама яго называлі і “дударом“, хаця цяпер у літаратурнай мове гэтак завецца музыка, які грае на дудзе. Беларусы выконвалі на дудках абрадавую і пазаабрадавую музыку. Дудка гучала сольна альбо ў таварыстве скрыпкі і бубна. Дудка часта суправаджала гуртавыя спевы, напрыклад на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, гулянках, кал
Hide player controls
Hide resume playing