Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса“ вярнуўся з чарговых гастроляў па ЗША, дзе прэзентаваў амерыканцам свой новы альбом “Вада, хмель і солад“. Неўзабаве новую праграму змогуць убачыць і беларусы. 19 лістапада альбом будзе прадстаўлены ў мінскім Палацы Прафсаюзаў. Пасля невялікіх гастроляў па Беларусі, “Стары Ольса” зноў едзе ў маштабны тур па ЗША. 17 лістапада ў удзельнік гурта “Стары Ольса“ Алесь Чумакоў завітае на жывы эфір Еўрарадыё і адкажа на ўсе вашы і нашы пытанні.
Hide player controls
Hide resume playing