Адкрытае акцыянернае таварыства «Полацктранснафта Дружба» адзначыла 50 гадоў з дня ўтварэння. Урачыстасці з нагоды юбілею ладзіліся ў цэнтры культуры Наваполацка. Сёння “Полацктранснафта Дружба» - гэта высакарэнтабельнае прадпрыемства з магутным тэхніка-эканамічным патэнцыялам. Яно здзяйсняе транспарціроўку нафты і ацэньваецца, як адно з найбольш эфектыўных гаспадарчых таварыстваў у Беларусі. Напрыканцы мінулага года быў уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс магістральнага нафтапрадуктаправода Наваполацк – Фаніпаль. А з 31 студзеня з завода «Нафтан» на нафтабазу ў Круляўшчызне пачалася транспарціроўка дызельнага паліва. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing