Myvideo

Guest

Login

Анлайн-канцэрт этна-праекта Патрыцыі Свіцінай

Uploaded By: Myvideo
154 views
0
0 votes
0

Мінскі клуб “Бруге“ перапыняе працу праз каранавірус. Усе канцэрты паадмяняліся, а ўласнік будынка не лічыць магчымым зменшыць арэндную плату ці даваць адтэрміноўку па плацяжах. Таму сёння ў “Бруге“, найхутчэй, апошні канцэрт на некалькі бліжэйшых месяцаў. Хто ж грае? На сцэне этна-праект Патрыцыі Свіцінай. Гурт зайграе шмат старых і новых песень, а таксама прэзентуе міні-альбом з чатырох трэкаў: “Як на Йвана“, “Прапіто“, “Šarena gajda“ і “ВедзьмаВароціца“. У “афлайне“ альбом выпушчаны на драўлянай флэш-карце. Таксама на сцэну выйдзе Алесь Чумакоў — удзельнік фолк-гурта “Стары Ольса“. Ён прадставіць аўтарскую праграму з гуслямі — пакажа гуслі з незвычайнага боку. Яшчэ адным госцем стане мужчынскі склад гурта “Ветах“, які пакажа традыцыю беларускага мужчынскага спеву.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later