Myvideo

Guest

Login

Пагоня на Зяленскім

Uploaded By: Myvideo
2,144 views
0
0 votes
0

Пасьля прысягі Ўладзіміру Зяленскаму ўручылі пасьведчаньне прэзыдэнта і галоўныя сымбалі кіраўніка дзяржавы — булаву, пячатку і нагрудны знак прэзыдэнта Ўкраіны, на адным з мэдальёнаў якога можна было заўважыць герб «Пагоня». Нагрудны знак прэзыдэнта Ўкраіны яшчэ называюць Колар. Ён ўяўляе сабой ажурны ланцуг з гістарычнай рэліквіяй — ладанкай, якая, згодна зь легендай, належала ўкраінскаму гетману Мазепу, а таксама была сярод атрыбутаў прэзыдэнта Ўкраіны ў эміграцыі. Сем мэдальёнаў нагруднага знака прэзыдэнта расьпісаныя ўручную. На іх у мініятуры намаляваныя залаты княскі трызубец, трызубец Уладзіміра-Хрысьціцеля, залаты галіцкі Леў (герб Галіцка-Валынскага княства), знак «Пагоні» (герб Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога ўваходзілі і ўкраінскія землі), знак «Казак з мушкетам» (сымбаль Гетманшчыны, Украінскай казацкай дзяржавы), герб «Абданк-Сыракомля» (радавы герб Багдана Хмяльніцкага, пад уладай якога ў XVII стагодзьдзі Украіна аб’ядналася ў магутную казацкую дзяржава), і герб Украінскай Народна

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later