2 лютага ў Мінску пройдзе фэст “Узаемна”, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. Апроч гуртоў Dzieciuki, Pawa, Стары Ольса, Znich&Rutvica, польскага гурта Żywiołak, у ім возьмуць удзел Раман Арлоў і “У нескладовае”. Адмыслова да канцэрта каманда падрыхтавала новую песню “Скажы, Кастусь”. Сёння Раман прэзентуе яе ў музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі”.
Hide player controls
Hide resume playing