Канцэртны зал “Менск“, 29 траўня 2008 Ўздымай сядло! Гасі сьвятло! Па плечы сьнегу намяло. Ці то ня сьнег? Ці проста час? Зьмяняе Сьвет, зьмяняе нас. Растуць дамы пасьля дажджу, Будуем мы сваю мяжу. Будуем мы магутны мур, Каб там схаваць сваю душу. Лёгкія-лёгкія нашы далёкія, Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя, Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя, Цёмныя-цёмныя нашы штадзённыя. У сьветлым сьне, ці ў цёмных днях Сказалі мне, што Ты мая. Ніхто ні чый, усе свае І кожны дбае пра сябе. І кожны сам сабе бальзам На раны лье начной парой І мы глядзім бязглузды фільм Дзе кожны сам сабе герой. Лёгкія-лёгкія нашы далёкія, Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя, Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя, Цёмныя-цёмныя нашы штадзённыя. Было і ёсьць! І наша злосьць, Нібыта ў глытках нашых косьць. Над намі страх, нібыта сьцяг І мы жывем нібы ў гасьцях. Збірай сяброў! Запальвай газ! Усё стагодзьдзе дэкаданс! Ўздымай сядло! Гасі сьвятло! Па плечы сьнегу намяло! Лёгкія-лёгкія нашы далёкія, Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя, Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя, Цёмныя-цёмныя нашы штадзённыя.
Hide player controls
Hide resume playing