Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча пакаралі яшчэ адным годам турмы строгага рэжыму. У ліпені Зьміцер ня выйшаў на волю пасьля цалкам адбытага тэрміну. Цяпер яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі паводле часткі 1 артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу. Гэта далёка ня першы выпадак выкарыстаньня ўладамі такога мэтаду падаўжэньня тэрміну палітычным зьняволеным. Разьбіраемся, што гэта за артыкул і чаму ён стаў такім папулярным сярод выракаў пасьля падзей 2020 году. #радыёсвабода #беларусь #411артыкул Наш сайт: TELEGRAM: FACEBOOK: TWITTER: INSTAGRAM: TikTok: @radio_svaboda Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі
Hide player controls
Hide resume playing