У 1967 годзе ў Віцебску адбылася Першая справаздачная выстава мастакоў-выкладчыкаў Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Кірава, якая ў той час стала сапраўднай сенсацыяй у горадзе. Праз паўстагоддзя ў Віцебскім мастацкім музеі арганізавалі памятную выставу «Традыцыя школы». Аснову экспазіцыі першай залы склалі творы ўдзельнікаў вернісажу 67 года: Анцімонава, Арлова, Ральцэвіча, Клікушына, Гумена, Хіцько, Гаўрушкі і іншых выкладчыкаў таго часу. У другой зале прадстаўлены работы ўжо сённяшняга пакалення педагогаў мастацка-графічнага факультэта. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing