Пратэсты 2020 года пачаліся не з матэрыяльных прычын, а таму, што беларусы адчулі невыноснасць далейшага існавання ў атмасферы лжы, падману і прыгнёту. Людзі прагнуць свабоды. Свабоды прадпрымальніцкай, свабоды палітычнай, свабоды выказванняў і свабоды рабіць у сваім двары тое, што ім самім падаецца правільным. І адмаўляцца ад гэтага свайго імкнення да свабоды людзі не жадаюць, нягледзячы на рэпрэсіі. Пра тое, якое месца ў гэтым імкненні да свабоды займаюць нацыянальныя каштоўнасці і наколькі ўпартымі будуць беларусы ў сваім імкненні да свабоды, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Цыганковым.
Hide player controls
Hide resume playing