Папараць. Online-канцэрт, зняты ў Менску, у сакавіку 2023 года. 00:06 Калышыця 03:36 Вуціца 07:53 Зялён чамбор 14:09 Вэлытай 19:08 Рэчанька 24:02 Марья 28:50 Калыханка Беларускія народныя песні, акрамя “Марья“ (муз. і сл. Т. Салаўёвай) Папараць – гарадзенскі паўакустычны гурт, які грае музыку двух накірункаў: уласныя апрацоўкі беларускіх народных песень, хутчэй у стылі world-music, з выкарыстаннем шматлікіх этнічных інструментаў з розных куткоў свету, і песні лідара гурта Таццяны Салаўёвай - часам на ўласныя тэксты, а часцей на вершы паэтаў, класікаў і сучаснікаў, на беларускай і рускай мовах. Гурт выдаў два паўнафарматных альбома, некалькі EP і сплітаў. Былі сумесныя канцэртныя працы з акадэмічнымі музыкам, калектывам сучасная харэаграфіі, канцэптуальная музычна-паэтычная праграма з менскай паэткай Таццянай Шэінай, выступы на фестывалях. Канцэрты адбываліся ў Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне. Зараз калектыў рыхтуе трэці альбом і працуе над новай праграмай народных песень. Таццяна Салаўёва – спеў, акустычная гітара, аўтар песень і аранжыровак Ілля Пячынін – бас-гітара, флейты Павел Салаўёў – калімба, ксілафон, дрымлы, этнічныя дудкі, гуслі Ігар Адасік – перкусія Аліна Бойка – цымбалы
Hide player controls
Hide resume playing