Маладая нямецкая журналістка Крыстына мае падрыхтаваць рэпартаж з польскіх Мазураў. Літаральна перад выездам у яе крадуць аўтамабіль. Выручае Крыстыну ейная бабуля Эльза, якая згаджаецца даць ёй сваё аўта, аднак пры ўмове, што яны паедуць разам. Эльза нарадзілася на Мазурах, але ейная сям’я пасля вайны пераехала ў Нямеччыну. Не зважаючы на гады, жанчына хоча знайсці сваё першае каханне – Ёахіма. Ні Крыстына, ні бабуля нават не падазраюць, наколькі гэтае падарожжа зменіць іхнае жыццё. Краіна: Польшча, Германія Год: 2002 Жанр: Драма, меладрама Рэжысэр: Мірослаў Борк (Miroslaw Bork) #вавёрка #два #каханні #dwie #milosci
Hide player controls
Hide resume playing