Верш Ніла Гілевіча «Я — беларус» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з вёскі Мышкавічы Савелій Санькоў, 5 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Ніл Гілевіч «Я — беларус» Я — беларус, я нарадзiўся На гэтай казачнай зямлi, Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх Адвеку прашчуры жылi. Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае iмя: Аб добрай славе Беларусi У свеце знаюць нездарма! Я — беларус, i я шчаслiвы, Што мацi мову мне дала, Што родных песень пералiвы I зблiзку чую, i здаля. Я — беларус, i хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!..
Hide player controls
Hide resume playing