Ініцыятыва BYPOL, якая аб'ядноўвае нязгодных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі беларускіх сілавікоў, днямі апублікавала чарговы шакавальны запіс. З таго запісу грамадскасць шмат новага даведалася як пра абставіны смерці Тарайкоўскага і Бандарэнкі, так і пра планы адносна ўсіх тых грамадзян Беларусі, якія не згодныя з усім, што адбываецца апошнія месяцы ў краіне. Ці можна верыць сапраўднасці апублікаванага запісу і пра што сведчыць такі “зліў”? Наколькі рэальнае стварэнне ў Беларусі канцлагераў для ўдзельнікаў пратэстаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы следчы і заснавальнік ініцыятывы BYPOL Андрэй Астаповіч.
Hide player controls
Hide resume playing