Недзе ля ракі, дзе не мае броду Шэрыя быкі танчаць карагоды Ланцугі ў начы адліваюць златам Воран там крычыць з воўкам родным братам. Палыхае там вогнішча да неба П’юць яны віно заядаюць хлебам Песні ім пяюць старыя цыганкі Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланкі! Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: Ім ня трэба сонца, цемры ім багата Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары! Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!..
Hide player controls
Hide resume playing