«Вызвольны паход» Чырвонай арміі ў Горадні сустрэўся з супрацівам невялікага вайсковага гарнізону ды цывільнага насельніцтва. Горад спаткаў савецкія танкі не трыумфальнымі аркамі з кветак, а бутэлькамі з запальнаю сумессю. «Там было вельмі шмат беларусаў. Палешукоў, як любяць казаць цяпер і як казалі ў той час, - гаворыць гісторык Ігар Мельнікаў. - Агулам у склад Войска польскага ўвайшло каля 70 тыся жыхароў Заходняй Беларусі. І ў асноўным гэта былі менавіта беларусы. Яны змагаліся вельмі мужна і не толькі пры абароне ад бальшавікоў Берасцейскай крэпасці, Кобрына і Горадні, але таксама падчас абароны Млавы (дывізія з Баранавічаў) ад немцаў. На паўвыспе Хэль былі беларусы, у складзе Пінскай флатыліі – таксама. Змагаліся добра і мужна – гэта падкрэслівалі не толькі польскія камандзіры, але і немцы».
Hide player controls
Hide resume playing