Навучальную ўстанову ў горадзе над Дзвіной сусветна знакаміты мастак стварыў амаль сто гадоў таму, калі займаў пасаду ўпаўнаважанага па справах мастацтва ў Віцебскай губерні. Работа па стварэнні музея працягвалася апошнія пяць гадоў. Яна фінансавалася з абласнога і гарадскога бюджэтаў. Дапамогу праекту аказаў Савет Фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва. Урачыстае адкрыццё наведалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі, кіраўніцтва горада і вобласці і амаль увесь віцебскі бамонд. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing