“Альтэрнатыўная культура загібаецца, усе найбліжэйшыя калегі, як і я сама, засталіся цалкам без заробку“, — расказвае кіраўнік тэатральнай кампаніі “МюзікЛэнд“ менеджар Тэатра HomoCosmos Вольга Нікалаеўская ў студыі Еўрарадыё. Разам з ёй і дырэктарам фестывалю “Тэатральны куфар“ прадзюсарам незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos Кацярынай Саладухай абмяркоўваем, з якімі праблемамі сутыкнуліся ўдзельнікі альтэрнатыўных тэатральных праектаў, і шукаем магчымасці іх вырашэння.
Hide player controls
Hide resume playing