Верш Сяржука Сокалава-Воюша «Сурвэткi» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з Мінску Мiхась Шпакоўскi, 3,5 гады. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Сяржук Сокалаў-Воюш «Сурвэткi» Елі піцу два браты — Я і ты, Пазапэцкалі раты Я і ты. А на вопратцы таксама: Плямы, плямы… І сказала мама нам — Двум «панам»: — Каб не брудзіліся дзеткі, Ёсць сурвэткі!!!
Hide player controls
Hide resume playing