«Я іду на выбары каб зрабіць наш горад больш прыгожым, для таго, каб людзі ганарыліся нашым горадам і нашай краінай». У студыі ePramova сёння кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў па двух гарадах: Брэсце і Мінску. Ганна Канюс (БСДП-Г) балатуецца ў гарадскі савет Брэста, а Барыс Лясун (Гавары праўду) выступае кандыдатам па Валгаградскай выбарчай акрузе №54. Асвятлілі наступныя пытанні: • Чаму многія кандыдаты ад апазіцыі належаць да некалькіх палітычным сілаў? • Чаму «Гавары праўду» да гэтага часу не стала партыяй? • Ці ўяўляе «Белая русь» небяспеку для ўлады? • Навошта незалежнаму кандыдату далучацца да палітычнай сілы? • Здаваць мандат ці не здаваць - вось у чым пытанне? • Будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце - прывідная пагроза або хайп? • Чаму мы павінны галасаваць за Барыса і Ганну на гэтых выбарах? Пытанне на ўважлівасць: колькі працэнтаў кандыдатаў ад Гавары праўду пройдзе на гэтых выбарах у дэпутаты мясцовых саветаў? #выбары2018 у партнёрстве з Euroradio
Hide player controls
Hide resume playing