NaviBand performs Hallelujah by Leonard Cohen in Belarusian language. Пераклад - Іван Падрэз. Ёсць у музыцы сакрэтны ход, Якім Давід веў свой народ Вам спраў няма да музыкі Так чуў я Вось тоніка, ступень, ступень... Мажору ўздым, мінору цень, І сціплы цар стварае Hallelujah Каб зведаць тваёй веры моц Яе нагая прыгажосць Абрысы ў свеце месяца малюе Ты праз яе губляеш трон На гэтай кухні, бы Самсон І з тваіх вуснаў рвецца Hallelujah І, пэўна, я тут бавіў час Тут цемра сцен і ценяў вальс Не мог сыйсці, не зведаўшы такую Узгадваю, вось я ў табе І дух святы праз цемру лье У кожны з нашых шэптаў Hallelujah У гэтых цэрквах дзіўны бог Я навучыўся ад яго Біць першым, каб не падстаўляць другую І то не посмех святара Не плач прарока Гэта я Разгублены й зламаны. Hallelujah Здаецца, я зрабіў што мог Мяне не пусцяць праз парог Сярод дарог абраў ты мне такую Няхай усе ішло не так Я не стамлюся ад падзяк Апошнім словам стане Hallelujah Алілуя па-беларуску
Hide player controls
Hide resume playing