Тры мілыя коцікі нечакана выпаўзьлі на сцэну Саміту G-20 у Антальі. Кажуць, што іх абмяркоўвалі больш, чым сустрэчу Пуціна з Абамам :) Саміт «вялікай дваццаткі» праходзіць у горадзе Белек праз два дні пасьля тэрарыстычных нападаў у Парыжы, ахвярамі якіх сталі 129 чалавек. Паводле прэзыдэнта Турэччыны, сусьветныя лідэры выступяць з сумеснай заявай у сувязі з кровапраліцьцем у Парыжы, адказнасьць за якое ўзялі на сябе экстрэмісты тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Hide player controls
Hide resume playing