Беларусь патрабуе ад Польшчы выдаць стваральнікаў тг-канала NEXTA Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча. У адказ Пратасевіч троліць беларускія ўлады: “Гатовы вярнуцца ў Беларусь і здацца сілавікам ў абмен на прымусовую транспарціроўку Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе!“ Як жывецца і працуецца журналісту пад крымінальным артыкулам? Якімі былі месяцы працы на NEXTA ў разгар вулічных пратэстаў у Беларусі? Пра ўсё гэта ў інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам.
Hide player controls
Hide resume playing