Агу вясна агу красна У Гомелі грамадская суполка “Талака“ разам з дзецьмі і студэнтамі гукала вясну паводле старадаўней народнай традыцыі. Каб хутчэй прыйшла вясна нашыя продкі цягам сакавіка ішлі на пагоркі клікаць, гукаць вясну, дзеля гэтага яны рабілі шэраг рытуалаў ды магічных дзеянняў, якія меліся прыспешыць вясну: вадзілі карагоды вакол ўпрыгожанага дрэва, спаявалі адмысловыя песні вяснянкі, падкідвалі ўгару птушак, клікалі іх. Каб ачысціцца ад страрога, каб развітацца з усімі нястачамі і няшчасцямі мінулага года палілі чучала. На вогнішчы гатавалі абрадавую ежу яешню з сырам. ЗдымкІ і мантаж: Ларыса Шчыракова
Hide player controls
Hide resume playing