🔶 «Я заўжды на пазітыве». Як рок-музыкант Ігар Банцэр рыхтуецца да «хіміі» | Банцер едет на «химию» Рок-музыканта з Горадні Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 гады «хіміі». Яго накіравалі адбываць тэрмін у Віцебск. Перад прысудам Банцэр правёў 5 месяцаў у СІЗА. Банцэр з пачатку суду трымаў «сухую галадоўку» 16 дзён. Ён нічога ня еў і ня піў з умовай, каб яго выпусьцілі з-за кратаў. Пасьля выхаду з турмы Банцэру паставілі папярэдні дыягназ гепатыт С, у яго праблемы са страўнікам і іншымі ўнутранымі органамі. Ігар Банцэр зноў мае статус палітзьняволенага. Музыкант расказаў, што возьме з сабою, зь якім настроем едзе і чым будзе займацца ў Віцебску.
Hide player controls
Hide resume playing