Учора мы ведалі Пятра Клюева як лірычнага выканаўцу, што спявае «Асцярожна, лістапад» на словы Бураўкіна. Сёння — як музыку суперпапулярнага беларускага рэп-гурта ЛСП, чые кліпы збіраюць дзясяткі мільёнаў праглядаў на ютубе. У культавай «Манеткі», дарэчы, ужо 44 мільёны. За апошнія гады Пётр здабыў славу гулякі і лавеласа, але ў «Току» музыка распавядае пра сваю сямейнасць і веру ў Бога. У выпуску Пётр таксама разважае пра беларускасць, карту паляка і расійскую глыбінку, гаворыць пра свае карані, смерць маці. Згадвае самыя трэшовыя канцэрты, прызнаецца, колькі яму найбольш плацілі за выкананне адной песні. Кажа, калі прыйшла папулярнасць і зорная хвароба #ЛСП #Клюеў #Ток
Hide player controls
Hide resume playing