Myvideo

Guest

Login

Что не так с беларуской экономикой / Какие зарплаты в Беларуси / Как изменились цены на продукты

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Паводле Бестата 40% заробку беларусаў ідзе на харчаванне. У той самы час у жыхароў Еўропы гэты паказчык складае 10-15%. У Грузіі ён каля 30% і толькі ў Малдове і Україне, якая ваюе – гэты працэнт роўны беларускаму. Іншымі словамі Беларусь - гэта краіна з неэфектыўнай эканомікай, дзе людзі думаюць на ўзроўні “халадзільніка”. Улады любяць распавядаць, як беларусы добра жылі ў БССР. На момант распаду Савецкага саюзу звычайны жыхар Беларусі па ўзроўню якасці жыцця апераджаў сярэднестатыстычнага жыхара планеты на 40%. Зараз можна пахваліцца толькі дзесяццю адсоткамі перавагі. Выглядае так, што ўсе астатнія развіваючыяся краіны дагналі Беларусь, якая праз неэфектыўную эканамічную палітыку застрала ў сваім развіцці. За 10 год сярэднія заробкі ў Беларусі выраслі з 435 да 518 долараў, аднак за гэты перыяд сярэднія заробкі літоўцаў выраслі з 715 да 1125 долараў, палякаў – з 840 да 1120 долараў. Відавочна, што суседзі за 10 год сталі значна багацейшымі, а беларусы ўсё тэпчуцца на адным месцы. З 2020 г. колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася на 156 тысяч чалавек. Толькі ў 2022 г. Польшча выдала беларусам больш за 217 тысяч працоўных віз. Цяпер становіцца зразумелым, куды падзеліся беларусы і што “дабрабыт” па-беларуску малюецца толькі прапагандыстамі і ідэёлагамі з экранаў тэлевізараў. Беларусь за ўскосны саўдзел у расійска агрэсіі стала ахвярай уведзеных супраць яе санкцый. Усё гэта ўдарыла па “Халадзільніку” і яшчэ больш абцяжарыла наша жыццё. За год кошты на “Расійскі” сыр выраслі на 40%, тварог “Мінская марка” на 29%, масла сметанковае “Мінская марка” на 28%. А “Доктарская каўбаса” Гродзенскага мясакамбіната падаражэла на 26%. Вайна, санкцыі і дыктатура – галоўныя прычыны правалаў у эканоміцы. Думай пра гэта! #bsdp

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later