Напачатку лютага іспанскі бізнес-інкубатар Demium Startups адкрыў у Беларусі свой першы міжнародны офіс. Праграмным дырэктарам Demium Startups ў Беларусі стала Алена Шкаруба — дасведчаная менеджар, вядомая ў тым ліку і па турыстычнаму стартапу MeetnGreetMe, які нарабіў шуму год таму. Як прайсці гэты складаны шлях ад уласнай глабальнай платформы для падарожжаў да іспанскага бізнес-інкубатара? У якім зараз стане абодва праекты, якімі вынікамі іх працы можна пахваліцца, а якія расчароўваюць? Абмяркуем усё гэта ў “Стартапніцы“ — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах.
Hide player controls
Hide resume playing