Працягваем вандраваць па Беларусі рознымі спосабамі і відамі транспарту. Глядзіце новы выпуск праекта «Электратрып». Гэтым разам вандруем у Ракаў. Справядліва будзе адзначыць, што тут атрымаўся маршруткатрып. Можна было б уявіць, што гэта сучасная экалагічная электрамаршрутка, якой пазайздросціў бы сам Ілан Маск. Аднак усё прасцей: у Ракаў электрычкай не дабрацца, таму бюджэтныя і экалагічныя вандроўкі ператвараюцца проста ў бюджэтныя :) За 7 хвілін вы пабачыце: ▪️ шчырыя эмоцыі, экстрым і экшэн. Вядоўца Мікіта Бялевіч скокнуў з вышыні ў 30 метраў (і выжыў). Калі вам таксама хочацца адчуць экстрым у Ракаве, то вам сюды: прыжки.бел, ▪️ мясцовую Зыбіцкую ранейшых жыхароў Ракава, ▪️ дзе выпіць у Ракаве жывой вады, ▪️ першую крыптавалюту Ракава — мясцовы талер. Будзем удзячныя за зваротную сувязь. Пішыце, што ў выпуску спадабалася, а што варта было б палепшыць. І якія мясціны паказаць у наступных выпусках. Вядоўца: Мікіта Бялевіч Дрон: https://www.i
Hide player controls
Hide resume playing