Myvideo

Guest

Login

Александра Гайдук. Фрагмент концерта С Новым годом поздравляет Беларусь. БТРК, 2009 год.

Uploaded By: Myvideo
326 views
0
0 votes
0

З Новым годам! З Новым годам, з Новым годам! З новай песняй, з новай казкай! Зачаруем мімаходам Долі ходы думкай-краскай! Кінем покліч гулказвонны Ад аконца да аконца, Свет паклічам мёртва-сонны Аж да сонца, аж да сонца! Для унукаў, для праўнукаў Расцярэбім сцежкі-шляхі; Хай пануюць над прынукай — Каб аж к небу лёту ўзмахі!.. Над зямлёй зардзіць вясёлка После бураў, ліхалеццяў; Бацьку, маці жыць нялёгка, — Хай жа лёгка жывуць дзеці! З Новым годам, што крыніцай Новай пойдзе ў пераходзе, Беларуская зямліца! Беларускі наш народзе! Янка Купала (фрагмент концерта «С Новым годом поздравляет Беларусь». На сцене Александра Гайдук. Запись БТРК, 2009 год) #белтелерадиофонд #архивБТ #телеархив #новыйгод #рождество

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later