13 красавіка 2016 года. Зала імя В.У. Роўды ( БГАМ 1 ). Музычна-этнаграфічны канцэрт “Сучасныя носьбіты этнапесеннай і этнаінструментальнай традыцый Беларусі“. Канцэрт праводзіцца ў рамках ХXV Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906–1987) “Гістарычныя шляхі беларускай і сусветнай музыказнаўчай навукі: да 110-годдзя выдатнага навукоўцы і педагога Л.С. Мухарынскай“ і Міжнароднага фестывалю этнакультур. Аўтэнтычныя выканаўцы вёсак Аляксандраўка-2, Бярозаўка, Васькавічы, Ляцягі, Папоўка Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці: Марына Макаранка, Ніна Аксёненка, Ніна Прохарава, Валянціна Гулідава, Валянціна Рубанава, Таццяна Кавалькова, Тамара Сазонава, Галіна Лазарэнка (гармонік); вёскі Ягадная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці: Ганна Ляўкевіч, Марыя Вялічка, Мальвіна Койпаш, Аляксандра Клімко, Данута Ляўкевіч, Марыя Малышка, Ганна Койпаш. Аматарскі фальклорны гурт “Кудмень“ (кіраўнік - Ірына Мазюк).
Hide player controls
Hide resume playing