Сябры грамадскай ініцыятывы VivaFutura Кася Камоцкая і рэжысёр Віктар Корзун сабралі гісторыі звычайных дзяўчат і хлопцаў, якія любілі сваю краіну і спрабавалі па меры сваіх сіл супраціўляцца моўнаму і культурнаму гвалту, у серыю відэаінтэрв’ю “Галасы стагодзьдзя”. Пра тое, ці трэба сённяшняму пакаленню ведаць трагічныя гісторыі герояў беларушчыны мінулага стагоддзя, чаму гэта можа нас навучыць і ці лёгка было збіраць гэтыя гісторыі, у жывым эфіры Еўрарадыё абмяркуем са стваральнікамі “Галасоў стагоддзя” Касяй Камоцкай і Віктарам Корзунам.
Hide player controls
Hide resume playing