Пра грошы на выбары, мірныя перамены, выпрабаванне плошчай, руку Крамля і дапушчальную супрацу з КДБ. Андрэй Дзмітрыеў у палітыцы з пачатку 2000-х гадоў, але “ў загалоўкі“ патрапіў толькі ў 2010-м — дзякуючы кіруючай ролі ў створанай пад прэзідэнцкія выбары кампаніі “Гавары праўду“ і Плошчы-2010. Пасля таго брутальнага разгрому былыя паплечнікі абвінавацілі Дзмітрыева ў нячыстай гульні, а ГП “выключылі“ з апазіцыі. Але ўсё гэта не выціснула Дзмітрыева з палітыкі. Ён рэгулярна ўдзельнічае ў беларускіх выбарах. А сёлета ідзе ў Палату прадстаўнікоў пад лозунгам мірных перамен — і каб адстойваць інтарэсы рэгіёнаў. Андрэй Дзмітрыеў балатуецца ў парламент па Дзяржынскай выбарчай акрузе №71. У 13-м выпуску праграмы Змітра Лукашука “Кандыdating“ ён расказвае, колькі каштуе парламенцкая кампанія і адкуль бяруцца грошы на яе, чые інтарэсы ён будзе адстойваць у Авальнай зале, ці прабачылі яму Плошчу-2010, і тлумачыць, чаму не баіцца “стукачоў“ і якую супрацу са спецслужбамі лічыць прымальнай.
Hide player controls
Hide resume playing