Myvideo

Guest

Login

Реформа системы образования / Что нужно менять / Как избавиться от идеологии и качественно учиться

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Рэанімацыйны пакет рэформаў – гэта набор праектаў канцэпцый і законаў, якія распрацоўваюцца дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі для дэмакратызацыі Беларусі. Сёння мы пагаворым пра рэформу сістэмы адукацыі. Беларуская сістэма адукацыі патрабуе адмысловай увагі, бо якасная сістэма адукацыі – гэта забяспечаны дабрабыт дзяржавы і кожнага грамадзяніна ў будучыні. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што бедны педагог – дрэнны педагог і прапануе ўзвысіць заробкі настаўнікам да ўзроўня сярэдніх заробкаў па краіне. Выкладчыкі ВНУ павінны зарабляць у паўтары разы больш за настаўнікаў. Увесці беларускую мову ва ўсіх дзяржаўных і прыватных установах адукацыі, а для педработнікаў, якія дрэнна ёй валодаюць – арганізаваць адмысловыя курсы. Неабходна развіваць спецыялізаваныя школы з паглыбленым вывучэннем замежных моваў. Якасць цяперашняга вывучэння замежных моваў з’яўляецца поўнай прафанацыяй. БСДП лічыць недапушчальным камерцыялізацыю адукацыі праз адпрацоўку заняткаў, пераздачы залікаў і іспытаў, а таксама спагнанне платы за вучобу. Ва ўсіх установах адукацыі не павінна быць месца палітычным, ідэалагічным і рэлігійным арганізацыям. БСДП лічыць, што наборы на завочную форму адукацыі, як нізкаякасную, павінны быць абмежаваныя. У краіне павінна быць створана сетка ўстаноў адукацыі для дарослых (так званыя ўніверсітэты “трэцяга пакалення”). Апроч таго, Беларусь павінна вярнуцца ў Балонскі працэс і стаць яго паўнавартасным удзельнікам. Балонскі працэс - гэта не толькі міжнародны абмен і стажыроўкі – гэта гарантаванае прызнанне беларускіх дыпломаў у Еўропе, студэнцкае самакіраванне і выбары рэктараў. Гэта ўзвышэнне кваліфікацыі беларускіх выкладчыкаў і выкарыстанне імі сучасных адукацыйных праграм. Настаўнікам і выкладчыкам павінна быць вернута павага. Падрабязней пра рэформу сістэмы адукацыі чытайце на сайтах і . #bsdp

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later