late evening blues ах якімі былі мы дурнымі й вясёлымі як усё нам давалася лёгка і хвацка цэлы свет здабывалі нібы навасёлы мы кожны кут абжывалі зухавата-пірацкі не зналі нічога, павучалі без стомы лёгкім крокам міналі правілы строгія ні брама дзевятая ні запавет сёмы не здаваліся нават перасцярогамі далі сунічныя, гай алеандравы расцвіталі нібы адно нам Богам дадзены мы вудзілі шчасце за дальнімі фарамі меркавалі – яно можа быць заарканеным шчасце ўпаляванае – здабыча ў палоне не ўзляцець ўгару ёй, галопам не гойсаць застаецца адно толькі смагі бяздонне і здаецца заўжды што ніколі не досыць вось адкрытыя брамы – нумар дзевяць і дзесяць а за імі ізноў турнікеты і дзверы сем пячатак зламаных – вось і ўсё “верыць” ну й чаго нам яшчэ? і куды ўжо цяпер нам? ах якімі былі! ох якімі ж мы сталі “ах” і “ох” “ох” і “ах” сталі нашымі мантрамі адцвiтаюць без нас смутку без і без жалю далі сунічныя, гай алеандравы #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan
Hide player controls
Hide resume playing