Здымай сядло, Гасі сьвятло. Па плечы сьнегу намяло. Ці то ня сьнег, Ці проста час Зьмяняе сьвет, Зьмяняе нас. Растуць дамы Пасьля дажджу. Будуем мы Сваю мяжу. Будуем мы Магутны мур, Каб там схаваць Сваю душу. Лёгкія-лёгкія Нашы далёкія. Цяжкія-цяжкія Блізкія нашыя. Сьветлыя-сьветлыя Нашы памерлыя. Цёмныя-цёмныя Нашы штодзённыя. У сьветлым сьне Ці ў цёмных днях Сказалі мне, Што ты - мая. Ніхто нічый. Усе свае. І кожны дбае пра сябе. І кожны сам Сабе бальзам На раны лье начной парой. І мы глядзім Бязглузды
Hide player controls
Hide resume playing