У жніўні Аня Жданава выпусціла новы альбом “Starbook“. У фэйсбуку спявачка растлумачыла, што яго стварэнне сталася своеасаблівай тэрапіяй у часы, складаныя для Беларусі і беларусаў. “У 20–21 гадах з планеты Зямля часта хацелася ўцячы, таму я глядзела над галавой і думала, як праз боль прарвацца ў прыгажосць“, — напісала Аня. Чым адметны “Starbook“, як бачацца беларускія падзеі ў эміграцыі — пра гэта ды іншае гутарым з выканаўцай і, натуральна, слухаем сэт песень, сярод якіх — і кампазіцыі з новага альбома.
Hide player controls
Hide resume playing