У Беларусі чамусьці лепш ведаюць замежных музыкантаў, пісьменнікаў ды мастакоў, чым айчынных творцаў. Нехта кажа пра неадпаведны сусветнаму ўзровень беларускіх творцаў, яны ж наракаюць на адсутнасць у нашай краіне прабіўных прадзюсараў і шоў-бізнесу. Чаму айчынныя творцы вымушаныя з’язджаць за мяжу, каб атрымаць вядомасць на радзіме? Чаму прадзюсары альбо таксама з’язджаюць, альбо аддаюць перавагу працы з замежнымі зоркамі? Ці трэба абмяжоўваць доступ замежных зорак на беларускі рынак? Да чаго гэта можа прывесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа прадзюсар, уладальнік ліцэнзіі на канцэртна-гастрольную дзейнасць у Беларусі №1 Генадзь Шульман. Слухайце размову з Генадзем Шульманам у пасля выпуску навін.
Hide player controls
Hide resume playing