Свердлов, [ 15:06] 3, 5, 7 дзён самаізаляцыі — ці 14 дзён? Мінздароўя пярэчыць Лукашэнку Аляксандр Лукашэнка кажа, што людзей не трэба трымаць у хатняй самаізаляцыі 14 дзён. 3, 5, 7 дзён — дастаткова. Ды людзі і самі “не будуць 14 дзён сядзець“, — кажа кіраўнік краіны. Людзі хвалююцца і задаюць пытанні: “Навошта вы хочаце абмежаваць тэрмін самаізаляцыі да 3-5 дзён кантактам першага ўзроўню, калі інкубацыйны перыяд [COVID-19] доўжыцца, у сярэднім, два тыдні?“ “Гэта няпраўда, мы не абмяжоўваем тэрмін самаізаляцыі. Тэрмін самаізаляцыі ў гэтай сітуацыі — 14 дзён ад моманту апошняга кантакта. Усё гэта вызначана пастановай Савета міністраў аб самаізаляцыі. Таму — ніхто не абмяжоўвае“.
Hide player controls
Hide resume playing