Из программы календарно-обрядовых песен Даўно-даўно тое было, Кругом зямлi мора лягло. А у моры тым жыў люты цмок, штодня збiраў з людзей аброк. Давалi цмоку ды аброку, на кожны двор па чалавеку. А калi з кожнага двара- Прыйшла пара i на цара. “Цару-цару,прыбiрайся, Цi сам iдзi,цi жонку пашлi“. Жану сваю пашкадаваў, Дачку-красу да мора паслаў. Мора сiняе хвалюецца, Цмок цароунаю любуецца, З сiня-мора выплывае, З пашчы агонь выкiдае. Аж сколь узяўся ды тут Юр’я ! Направiў у мора свайго каня. Прабiў цмока зводным кап’ём, Рассёк цмока вострым мячом.}2р. А а цароуне цар слёзы лье, А Юр’я у двор дачку вядзе. Перад Юр’ем укленчыў цар, Пытаецца,што дацi у дар, “Не трэба мне тваiх дароў, З сваёй дачкою бывай здароў!“ Даўно-даўно тое было...
Hide player controls
Hide resume playing