Пасля падзей 2020 года, пасля тых рэпрэсій, якія абрынуў беларускі рэжым на грамадства, перад беларускім народам паўстала пытанне: “Што далей?”. І яшчэ адно, можа, нават больш важнае пытанне: “Як далей?”. На гэтыя два пытанні мы мусім знайсці адказы. Дакладней, кожны з нас павінен адказаць на іх самому сабе і пачаць жыць у адпаведнасці з гэтымі адказамі. Што стане прыкладам для іншых. Пра тое, дзе нам шукаць гэтыя адказы, ці здольныя мы жыць паводле слоў “Ніхто акрамя мяне” і якое месца ва ўсім гэтым займае любоў да Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Палуянам.
Hide player controls
Hide resume playing