Аднойчый слухаў прамову аднаго дзеда. Той звяртаючыся да “маладога пакалення“, сказаў наступнае: — Вось мяне шмат хто пытаецца “зачем тебе эта белорусская мова? Если ее не будет, всё равно ведь ничего не изменится!“ Адкажу. У кожнага з вас ёсць мацi. Старая, можа i хворая. Дык задушыце яе! Нiчога ж ня зменiцца! Усё роўна нiякай карысцi не прыносiць! Што? Не зможаце?! Вось... А не зможаце, таму што яна для вас родная! Яна вас выхавала! Так i з мовай. I цурацца яе, асаблiва тады, калi ёй патрэбна ваша дапамога, гэта проста злачынства. Нiхто ў адказ нiчога яму не сказаў. Усе моўчкi задумалiся. Гэтыя словы мне цяпер назаўсёды ўрэзалiся ў сэрца... Галоўнае, каб яны кожнаму ўрэзаліся ў сэрца, каб кожны любіў і паважаў нашу родную Мову!
Hide player controls
Hide resume playing