У Беларусі электратранспарт развіваецца як нацыянальны прыярытэт. Адно з наступстваў такога рашэння — у буйных гарадах грамадскі транспарт цалкам зробяць электрычным. Для эканомікі гэта, відавочна, добра. Па-першае, не трэба думаць, куды прадаваць нятанныя беларускія электробусы, яны пойдуць на ўнутраны рынак. Па-другое, электробусы будуць спажываць энергію з БелАЭС, якую такі плануюць запусціць у 2020 годзе. А як для экалогіі? Здаецца, трэба было б радавацца: менш выкідаў у атмасферу, чысцейшае паветра ў гарадах. Але ці ўсё так адназначна? Пра гэта паразмаўляем з экаакрывістам Паўлам Гарбуновым і нацыянальным экспертам па транспарце ПРААН Паўлам Астапенем.
Hide player controls
Hide resume playing